Map Graph

Баранавіцкі краязнаўчы музей

музей

Баранавіцкі краязнаўчы музей — музей, заснаваны ў кастрычніку 1929 года ў г.Баранавічы як павятовы. У пачатку 1929 года адміністрацыя Баранавіцкага павета прыняла рашэнне аб арганізацыі выстаўкі, якая б адлюстроўвала жыццё павета, эканамічны і культурны стан горада і рэгіёна. Краязнавец Л. Турскі прапанаваў стварыць у Баранавічах замест часовай выстаўкі публічны музей з карціннай галерэяй пры ім. Музей складаўся з трох асноўных аддзелаў: прыроды, этнаграфіі і гісторыі, пададдзела кніг. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. пераўтвораны ў абласны музей выяўленчага мастацтва.

Read article